Гучная гісторыя аб тым, што ў Слоніме на сцяне дома, які знаходзіцца на вуліцы Чырвонаармейская, з’явілася вялікае графіці з выявай тэатра Агінскага і надпісам “Слоним Театр М.К. Огинского” на рускай мове, падыйшла да лагічнага заканчэння.

Два лагера, якія актыўна спрачаюцца ў сацыяльных сетках наконт  напісання гэтага тэксту на рускай ці беларускай мове, могуць супакоіцца.

8 жніўня, згодна з рашэннем Слонімскага райвыканкама, каманда мастакоў унесла ў графіці карэктывы. Надпіс на малюнку выкананы на дзвюх дзяржаўных мовах Рэспублікі Беларусь.

Кірыл ЛЯШЧАНКА

Поделиться