
У Гродне адбылося першынство вобласці па шашках-64 сярод юнакоў і дзяўчат у дзвюх узроставых групах – да 11 і да 14 гадоў.
На рахунку слонімскіх шашыстаў чатыры медалі. Ульяна Зелянкоўская (гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна) стала пераможцай сярод дзяўчат да 11 гадоў, паказаўшы бліскучы вынік – 18 ачкоў з 18 магчымых.
Сярод юнакоў гэтага ўзросту другое месца заняў Міхаіл Аўсяец (СШ № 3).
Бажэна Хомчык (СШ № 8) стала сярэбраным прызёрам сярод дзяўчат да 14 гадоў, Маргарыта Бязносік (СШ № 2) заняла чацвёртае месца.
Мікіта Зелянкоўскі (гімназія № 1 імя Ф.М.Сінічкіна) заняў другое месца сярод юнакоў да 14 гадоў.

