У нядзелю, 8 чэрвеня, у аграгарадку Сянькоўшчына звінелі яскравыя спевы. Тут праходзіла народнае свята «Зяленыя святкі».
На пачатку мерапрыемства быў праведзены абрад “Ваджэнне Куста”– гэта яркая рэгіянальная адметнасць Траецкага свята. Маладую дзяўчыну ўпрыгожылі зялёнымі галінкамі і вадзілі па вёсцы, абыходзячы двары, спявалі абрадавыя песні, у якіх славілі гаспадароў, іх дзяцей, жадалі здароўя і дабрабыту.
Затым на пляцоўцы каля возера адбылася канцэрт, у якім прынялі ўдзел калектывы Слонімскга раеннага цэнтра культуры. У праграме мерапрыемства — побытавыя танцы, Траецкія гульні, дэгустацыя традыцыйнай ежы і печыва, а таксама майстар-классы па народных мастацкіх рамествах.
Таццяна ДЗЕНІСЮК