Яскравае і гучнае свята адбылося ў аграгарадку Новадзявяткавічы. На прыклубнай тэрыторыі разгарнуўся Пакроўскі кірмаш, які сабраў не толькі жыхароў аграгарадка, але і з прылегных весак. А наведвальнікаў на кірмашы было шмат, таму што ўдзельнікі калектываў аматарскай творчасці філіяла “Новадзевяткавіцкі цэнтр культуры” на запрэжанай канём і маляўніча ўпрыгожанай павозцы з песнямі і запрашэннямі аб’ехалі ўвесь аграгарадок.

На кірмашы прысутнічаў настаяцель храма айцец Віталій, які павіншаваў усіх са святам Пакравоў і Прысвятой Багародзіцы.

Свята было падрыхтавана сумесна са школай і філіялам “Новадзявяткавіцкі цэнтр культуры”. Штогадовая выстаўка-продаж, якую падрыхтавалі вучні да Дня маці, была значным дапаўненннем да выставак-продажаў садавіны,  гародніны, мёду, кулінарных вырабаў, грыбоў. Наведвальнікі свята мелі магчымасць пачаставацца гарачым чаем з блінамі, якія прыгатавалі жыхаркі аграгарадка  Ганна Суцько  і Лідзія Шушняева. Мёдам на кірмашы прадавала вядомы ўсім пчаляр Зоя Пятроўна Сігаева, а сваёй гароднінай здіўляла  Любоў Іванаўна Рудая. Для дзетвары працавалі атракцыёны, прадавалася цукровая вата і розныя цацкі.

На канцэрце гучала шмат віншаванняў да Дня маці. Свае песні дарылі: Караліна Праўдзік, Людміла Міхайлоўская, Тамара Кавальчук, Таццяна Пяшкова, Галіна Гоган. А Лідзія Шушняева чытала вершы пра маці.

Завяршэннем свята стала частаванне ўсіх прысутных духмяным караваем. Жыхары аграгарадка весела і з карысцю правялі свой вольны час.

 

Надзея НАДУДЗІК, удзельніца  калектыва аматарскай творчасці філіяла  “Новадзевяткавіцкі цэнтр культуры”   

Поделиться