Мастацкі савет нашага тэатра 27 сакавіка прыняў да пастаноўкі новы спектакль для юных гледачоў “Бураціна ў iзумрудным горадзе”. Спектакль паставіў малады рэжысёр тэатра Сяргей Яскевіч. Гэта яго дэбют у нашым тэатры, з чым мы яго і віншуем.

У сцэнічнай казцы ёсць станоўчыя і адмоўныя героі. Людаед і Дубалом не жадаюць, каб на свеце былі добрыя казкі, а толькі страшныя, якія яны любяць. Страшыла, Мальвіна і Бураціна, наадварот, жадаюць, каб заўсёды жылі добрыя казкі. Але дзеля гэтага яны павінны знайсці гадзіннік дабрыні  і завесці яго ключом, які мае Бураціна. І тады тысячы гадоў дзеці і дарослыя будуць радавацца мудрым казкам і вучыцца ў іх дабрыні. Вось тут і пачынаюцца прыгоды ўсіх сцэнічных герояў. А чым яны закончацца –  даведаюцца толькі тыя гледачы, якія паглядзяць спектакль.  У бліжэйшыя месяцы новая дзіцячая пастаноўка “Бураціна ў iзумрудным горадзе”парадуе слонімскіх дзяцей, а таксама юных гледачоў у іншых гарадах Гродзеншчыны. Сачыце за нашыми анонсамі і не прапусціце прэм’еру!

www.slonimteatr.by

Поделиться