20 студзеня навучэнцы Жыровіцкай сярэдняй школы сталі актыўнымі ўдзельнікамі трэцяй рэспубліканскай канферэнцыі «Крок у навуку», якая адбылася ў Мінску на базе Нацыянальнай акадэміі навук.

Канферэнцыя была прымеркавана да Дня беларускай навукі і праводзілася з мэтай пошуку навучэнцаў, якія цікавяцца навуковай дзейнасцю, развіцця імі навыкаў прэзентацыі рэзультатаў даследаванняў,  фарміравання ў юных даследчыкаў прадстаўлення аб сучасных дасягненнях беларускай навукі.

Свой крок у навуку ў секцыі «Мовазнаўства » здзейсніла Юліяна Бякрэнь, якая адзначана дыпломам ІІІ ступені (навуковы кіраўнік Наталля Аляксееўна Куляшова). Аляксандра Жалевіч атрымала дыплом «За лепшы даклад» (навуковы кіраўнік Наталля Аляксандраўна Адамчык).

У секцыі «Фізіка» Арсеній Чарвякоў адзначаны сертыфікатам ўдзельніка (навуковы кіраўнік Уладзімір Мікалаевіч Зіміч).

Акрамя таго, школьнікі змаглі пазнаёміцца з выставай навукова-тэхнічных распрацовак і наведаць інстытуты НАН.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Н. А. Куляшова 

 

Поделиться
Перейти к содержимому