26 красавіка – Міжнародны  дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі  прынесла  экалагічнае  бедства, зрабіла свой трагічны  ўплыў на лёсы соцен тысяч людзей Беларусі. Яна вярэдзіць нашу памяць цяжкімі ўспамінамі. Тут былі свае героі, самыя звычайныя людзі: пажарныя, служачыя, рабочыя – усе тыя, хто змагаўся з шалёнай стыхіяй пасля выбуху на станцыі, хто ратаваў нас, не шкадуючы свайго жыцця.

Ушанаваць памяць пацярпелых ад гэтай жудаснай трагедыі і сказаць дзякуй таму, хто ратаваў нас, прыйшлі ў філіял “Гарадская бібліятэка № 2” вучні класа МНС (10 ”Б”)  ДУА “Сярэдняя школа № 10 імя В.І. Пеляніцына г. Слоніма”. Тут 18 красавіка ў рамках праекта “Ганаруся табой, мая Радзіма!” адбылася сустрэча з  падпалкоўнікам  у адстаўцы, удзельнікам ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС М.У. Кожухам. Мікалай Уладзіміравіч вельмі цікава расказаў удзельнікам мерапрыемства пра свой лёс, пра тыя красавіцкія падзеі 1986 года – вядомыя і невядомыя, адказаў на пытанні прысутных, падзяліўся сваімі думкамі аб прычынах аварыі і будучым забруджанных зямель.

 

Пасля сустрэчы, напэўна, кожны ўдзельнік загадаў жаданне, каб нашы нашчадкі не бачалі мёртвых і забароненых зон, каб паветрам можна было дыхаць, ваду – піць, а зямлю – засяваць.

А. М. Гурская, загадчык філіяла “Гарадская бібліятэка №2”       

Поделиться