14 жніўня ў аграгарадку Наваселкі Слонімскага раёна адбылося свята «Паўлаўскі каравай».
Пачалося яно з абрадаў: “Засеўкі”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, “Выпечка каравая”. А затым гасцей віталі хлебам і соллю.
На свяце ўсе прысутныя мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі выпечкі Паўлаўскіх караваеў і аграгарадкоў Слонімскага раёна.
Падчас свята праводзіліся майстар-класы, на якіх рамеснікі пазнаемілі з тэхнікай саломапляцення, вышыўкі і вязання.
Адбыўся і конкурс-прэзентацыя сярод аграгарадкоў Слонімшчыны «Традыцыйная мясцовая выпечка». Госці з задавальненнем каштавалі печыва.
Больш падрабязна ў друкаваным нумары “СВ”.
Таццяна Дзенісюк.