Краязнаўчы экскурс да 100-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Сямёнавіча Жукоўскага “Па крупінках збіраючы гісторыю”

19 лютага споўнілася 100 год з дня нараджэння Аляксандра Сямёнавіча Жукоўскага – краяведа-энтузіяста, публіцыста, заснавальніка народнага музея рэвалюцыйнай і баявой славы ў СШ №4. З гэтай нагоды ў дзіцячай раённай бібліятэцы для юных чытачоў прайшоў краязнаўчы экскурс “Па крупінках збіраючы гісторыю”. Бібліятэкар Таццяна Сявец пазнаеміла прысутных з жыццёвым шляхам знакамітага земляка, распавяла пра тое, як ствараўся народны музей спачатку ў Чамярах, затым у СШ №4, як Аляксандр Сямёнавіч усё сваё жыццё працягваў пошукавую і даследчую працу па ўзнаўленню гераічнага мінулага Слонімшчыны. Сваю працу ён адлюстраваў у кнізе “Школьны музей рэвалюцыйнай і баявой славы”. З ёй вы можаце азнаёміцца, завітаўшы да нас ў бібліятэку.




Наталля Гурская, загадчык дзіцячай раённай бібліятэкі

Поделиться