У рамках рэалізацыі раённага праекта «Культурную спадчыну продкаў зберагаем разам» спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі традыцыйны калейдаскоп «Часоў злучная ніць» для навучэнцаў Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа.
Моладзь з ахвотай разглядала шматлікія ўзоры традыцыйнага народнага мастацтва, даведалася пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімшчыны, дзялілася сваімі ўражаннямі ад убачанай прыгажосці на выставе творчых калекцый майстроў і вядома ж прыняла ўдзел у майстар-класах па ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку ад Веры Дзевятчанка, вырабе лялькі-скруткі ад Іны Пацынка, мастацкай кераміцы ад Юліаны Васюхоўскай, аплікацыі саломкай ад Анастасіі Зелянко — носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення».

