9 лістапада ў Залессi, у зале музея-сядзібы М. К. Агінскага  адбылося пасяджэнне рэспубліканскага савета ГА “Белая Русь”.

Гаворка ішла аб тым, што гэта грамадская арганізацыя аб’ядноўвае патрыётаў і прыхільнікаў палітыкі Прэзідэнта, гарантуе, што ўлада і народ – адно цэлае. Таму не павінна быць раўнадушша. Можна колькі заўгодна дэклараваць магутнасць “Белай Русі”, але патрэбны не словы, а рэальныя справы, свежыя думкі і прапановы.

Неабходна ўважліва паглядзець на пярвічныя арганізацыі гэтага грамадскага абяднанняІ ў першую чаргу  – на кіраўнікоў. Яны павінны праяўляць актыўнасць, быць паважанымі людзьмі, да меркаванняў якіх прыслухоўваюцца іншыя.

Белая Русь.jpg

Выступае старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Генадзь ДАВЫДЗЬКА.

Белая Русь2.jpg

Уважліва слухаюць свайго лідэра члены рэспубліканскага савета “Белай Русі”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Поделиться