Стала вельмі добрай традыцыяй, у этнагасцёўню «Каравайніцкая» запрашаць гасцей Паўлаўскай зямлі. Галоўныя носьбіты каравайных цудаў — удзельніцы народнага фальклорнага калектыву «Чараўніцы-караваніцы» і іх галоўныя пераемнікі — удзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання «Чароўны каравайчык», выраблялі ўпрыгожванні для караваяў на фальклорных вячорках «Паўлаўскі каравай — сувязь пакаленняў». 

Пад трэск дроў у печы ад старэйшых каравайніц гучалі розныя цікавыя гісторыі пра караваі.

А на прыканцы вячорак усім прысутным дазволілі ўпрыгожыць знакаміты Паўлаўскі каравай.

С уважением ГУК «Слонимский районный центр культуры, народного творчества и ремёсел»

 

Поделиться
Перейти к содержимому