Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры стаў пераможцам у намінацыі «Лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу» на XVI рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «ВЯСНОВЫ БУКЕТ», які адбыўся ў Мінску 24 мая.
Вышытыя ручнікі прадэманстравала народны майстар Рэспублікі Беларусь — Алена Міхед, пано ў тэхніцы «аплікацыя саломкай» Анастасія Зелянко (носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення»); тэматычныя пано ў тэхніцы выцінанка Людміла Руткоўская (носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь «Беларускае мастацтва выцінанкі»); ткацтва паясоў — Вера Дзевятчанка, карункапляценне — Ірына Герасімчык, роспіс па шкле — Марыя Зелянко — майстры народных мастацкіх рамёстваў.
Для гасцей фестываля слонімскія майстрыхі  правялі майстар-класы па гэтых накірунках .
А таксама былі прадстаўлены адноўленыя рэплікі трох жаночых святочных сельскіх касцюмаў Панямоння, вывучаных і пашытых майстрамі аддзела рамёстваў Інай Пацынка і Верай Дзевятчанка, вытканых на кроснах палотнах і ўпрыгожаных ручной вышыўкай Аленай Міхед.
Важна адзначыць, што ў сваіх работах таленавітыя майстры паказалі адноўленыя рамесныя беларускія традыцыйныя тэхнікі свайго рэгіёну, у якіх працавалі нашы продкі, што і дала высокую ацэнку кампетэнтнага журы.

Служба інфармацыі «СВ»

Поделиться
Перейти к содержимому