Галоўная ўласцівасць экаўпакоўкі — мінімальная шкода, наносімая экалогіі ў час утылізацыі, а ў ідэале поўная яе адсутнасць.
Варыянты экаўпакоўкі:
— кардонныя каробкі, вырабленыя з другаснай сыравіны;
— папяровыя пакеты ў гандлёвых сетках;
— упакоўка з біяраскладальных пластыкаў (на аснове расліннай сыравіны — бульбы, буракоў, кукурузы і да т.п.);
— упакоўка з непрывычных матэрыялаў (прасаванае сена, корак, шпона, міцэлій грыбоў, цэлюлознае валакно);
— шматразовая ўпакоўка (шкляная вяртальная тара, спанбонд і г.д.).
На магчымасць другаснай перапрацоўкі ўпакоўкі паказвае экамаркіроўка — пятля Мебіуса, што рэгулюецца міжнароднымі стандартамі.
Трохвугольнік з трох стрэлак ставіцца на вырабы з пластыку, якія могуць перапрацоўвацца прамысловым шляхам. Лічба ў сярэдзіне трохвугольніка і літары пад ім вызначаюць тып пластыку, з якога выкананы выраб.
Перавагі такой упакоўкі:
1. Экалагічнасць.
2. Магчымасць перапрацоўкі (ажыццяўляецца з аднаўляльнай або сыравіны другаснай перапрацоўкі).
3. Хуткая біяраскладальнасць.
4. Утылізацыя (можа выкарыстоўвацца для другаснай перапрацоўкі, што мінімізуе забруджанне навакольнага асяроддзя).
З 2021 года ў Беларусі ўвядуць новыя абмежаванні па выкарыстанні пластыку. С 1 студзеня 2021 года будзе дзейнічаць забарона на выкарыстанне пэўных відаў палімерных матэрыялаў у выглядзе ўпакоўкі (пастановай Савета Міністраў ад 13 студзеня 2020 года №7).
Крыніца: адкрытыя крыніцы.