Дзяды — свята беларускага народнага календара, звязанае з ушанаваннем продкаў («дзядоў») — не толькі памерлых бацькоў, але і ўсіх людзей.


У нашай школе стала ўжо добрай традыцыяй прыбіраць напярэдадні гэтага свята могілкі не толькі сваіх родных, але і людзе, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.


На працоўны дэсант у вёску Гарбачы вучні 7 класа Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы адправіліся з задавальненнем. Сямікласнікі прыбралі могілкі: вымылі аграду і плітку, падграблі апалае лісце і сухую траву.

Таццяна БІРУК

Поделиться