Дзяржаўных узнагарод удастоены 120 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад у развіццё прамысловасці, сельскагаспадарчай і будаўнічай галін, значныя дасягненні ў сферах гандлю, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, культуры, мастацтва і спорту. Адпаведны Указ №359 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Медалём “За выратаванае жыццё” ўзнагароджаны: 

Гружэўскі Леанард Іванавіч, ваенны камісар Смаргонскага раёна, падпалкоўнік.

Медалём “За працоўныя заслугі”:

Аляксееў Аляксандр Анатольевіч, начальнік вытворчага ўчастка №3 СВК “Азёры Гродзенскага раёна”;

Бардзін Аляксандр Равакатавіч, загадчык кафедры спартыўных гульняў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;

Гейштоўт Богдан Вацлававіч, дырэктар даччынага прадпрыемства “Мінойтаўскі рамонтны завод” Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства “Аблсельгастэхніка” Лідскага раёна;

Кашцялян Пётр Збігневіч, генеральны дырэктар рэспубліканскага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе “Гродзенскае племпрадпрыемства”;

Кеўра Галіна Янаўна, майстар цэха сухіх малочных прадуктаў ААТ “Лідскі малочна-кансервавы камбінат”;

Ненартовіч Вітольд Антонавіч, шклавар ААТ “Завод “Оптык”;

Петрушкевіч Віктар Іванавіч, старшыня вучэбна-вопытнага СВК “Путрышкі” Гродзенскага раёна;

Савіцкі Пётр Мікалаевіч, токар механічнага цэха №3 ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Лідсельмаш”;

Сурконт Юзэф Станіслававіч, дырэктар КСУП “Эліт-Агра Больцінікі” Воранаўскага раёна;

Хэлскі Валерый Уладзіміравіч, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама.

Медалём Францыска Скарыны:

Буйко Аліна Іосіфаўна, выкладчык тэатральных дысцыплін  Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў;
Валковіч Наталля Аляксандраўна, дырэктар гуманітарнага каледжа УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”.

Прысвоены ганаровыя званні:

“Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь” – Стацэвіч Ядвізе Антонаўне, дырэктару дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання “Лідскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”.

“Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь” – Асосаву Сяргею Барысавічу, генеральнаму дырэктару ААТ “Мастоўдрэў”.

Гродзенская праўда
Поделиться