У. І. Галубок. Выбраныя творы / Уладзіслаў Галубок; [укладанне і каментар К. Цвіркі; прадмова А. Марціновіча; навуковы рэдактар І. Саверчанка]. – Мінск: Беларуская навука, 2021. – 699 с., [4 л.] іл. – (Беларускі кнігазбор)

У кнігу твораў вядомага беларускага літаратурнага і тэатральнага дзеяча – паэта, празаіка У.I. Галубка (1882-1937) уключаны вершы і апавяданні, драматургічныя творы і публіцыстыка. У дадатку прыводзяцца ўспаміны сучаснікаў пра У. Галубка.

 

 

Масленіца. Абрад. Песні. Напевы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы; [укладанне, уступны артыкул: А.І. Ляшкевіч, В.М. Прыбылова; навуковы рэдактар Т.В. Валодзіна]. – Мінск: Беларуская навука, 2020. – 814, [1] с. – (Беларуская народная творчасць)

Кніга з’яўляецца першым навуковым атрыбутаваным зборам, прысвечаным абрадавым традыцыям перыяду Масленіцы на Беларусі. Заснаваны на багатай факталогіі ХІХ-ХХІ стст., збор уключае тры раздзелы, у якіх даецца комплекснае апісанне абрадавых дзеянняў масленічнага перыяду, прымеркаваных да іх песень і напеваў.

Выданне адрасуецца спецыялістам у галіне народазнаўства, усім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай этнічнай культуры, яе гісторыяй і сучаснасцю.

 

Збор твораў / Іван Шамякін. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2021. – 748, [2] с. – (Залатая калекцыя беларускай літаратуры; т. 22)

 

Збор твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1921-2004) склалі ў 1980 годзе.

Змест: Трывожнае шчасце; Непаўторная вясна; Начныя зарніцы; Агонь і снег; Пошукі сустрэчы; Мост; Слаўся, Марыя!; каментарыі.

Чакаем вас па адрасу: г. Слонім, вул. Савецкая, 6. Тэл. 5-19-64.

 

Слонімская раённая бібліятэка імя Я. Коласа

Поделиться
Перейти к содержимому