27 кастрычніка ў літаратурна-музычнай гасцёўні Слонімскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа прайшла прэзентацыя кнігі “Гiсторыя Сапегаў. Жыццяпiсы, маёнткi, фундацыi”, якую правёў паэт, перакладчык і эсэіст Міхась Скобла.


Кніга “Гісторыя Сапегаў: жыццяпісы, маенткі, фундацыі” была выдадзенна яшчэ ў 1995 годзе на польскай мове. Аўтарам з’яўляецца адзін з нашчадкаў роду Сапег – Яўстах Севярын Сапега. Ён доўгі час жыў у Найробі (Кенія) і займаўся прафесійным паляваннем. Але пры гэтым большую частку жыцця ён прысвяціў пошуку інфармацыі па гісторыі свайго роду і выданню кнігі. Дзякуючы плённай працы калектыва перакладчыкаў гэта кніга выдадзена на беларускай мове. Міхась Уладзіміравіч Скобла падрабязна расказаў пра працу па перакладзе кнігі, цікавых момантах з гісторыі роду Сапег.
Разам з Міхасём Скоблам у мерапрыемстве прынялі ўдзел спявачка Таццяна Матафонава-Грыневіч і краязнаўца Сяргей Чыгрын.



У канцы сустрэчы ўсе жадаючыя мелі магчымасць задаць пытанні і набыць кнігу ў сваю бібліятэку.
Ігар ПРАКОФ’ЕЎ.

Поделиться