“PROF-канікулы” ў Купалаўскім універсітэце — гэта веды аб прафесіях, матывацыя да поспеху, лёгкае паглыбленне ў прафесію з яркімі профі, магчымасць асабіста ўбачыць, пачуць, паспрабаваць на практыцы, гэта новыя знаёмствы. Такі праект у сценах Купалаўскага ўніверсітэта рэалізоўваецца з мэтай аказання дапамогі ў рашэнні няпростай задачы для адзінаццацікласнікаў — выбару будучай спецыяльнасці, прафесіі.
4 лістапада факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі стварыў умовы для пагружэння будучых абітурыентаў у асяроддзе магчымасцяў, патэнцыялу мабільнасці і актыўнасці Купалаўскага ўніверсітэта, рэалізуючы праект «PROF-канікулы». Праект ужо ахапіў больш за 180 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з Гродзенскай, Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай і Мінскай абласцей. Запрасілі на такія канікулы і вучняў Слонімскага раёна.
Гімназісты адзначылі, што яны былі вельмі рады атрыманай магчымасці пагрузіцца ў праблемнае асяроддзе прафесійнага выбару. У гульнёвай форме ўдзельнікі праекта пазнаёміліся з універсітэтам, факультэтамі, спецыяльнасцямі і з купалаўцамі.
Спецыяльна для праекта ў рамках ініцыятывы «Students insight 2.0» былі запісаны бліц-інтэрв’ю з выпускнікамі ўніверсітэта.
Напрыканцы сустрэчы, пасля анлайн-трансляцыі, былі не толькі падведзены вынікі сустрэчы, але і ўзнагароджаны самыя актыўныя вучні.
Шундрык Ж.Ю., класны кіраўнік 11 “Б” класа
ДУА “Гімназія №1 г.Слоніма”