17 красавіка ўвесь Слонімскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі “Кожная пятніца – роднае, сваё!” – у Слонімскім раённым цэнтры культуры адбылося раённае свята.

Мерапрыемства накіравана на павышэнне культуры спажывання айчынных тавараў, папулярызацыю іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.

Праграма свята была вельмі насычанай: майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах, дэгустацыя-прэзентацыя “Добрыя традыцыі, або асаблівасці нацыянальнай кухні”. Таксама ў мэтах папулярызацыі страў беларускай нацыянальнай кухні аб’ектамі грамадскага харчавання была прадстаўлена дэгустацыя-прэзентацыя традыцыйных беларускіх страў уласнай вытворчасці.

Госці мерапрыемства паспрабалі прадукцыю ад вытворцаў Слонімшчыны: ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, вытворчы цэх “Слонім” Шчучынскага філіяла ААТ “Малочны мір”, ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь», КУП «Водаканал-Слонім», ААТ “Світанак”, Слонімскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, філіяла «Слонімскі хлебазавод» ААТ «Гроднахлебпрам», філіяла “Еўраторг” у г. Гродна,  Слонімскага ДУП ЖКГ, Слонімскага дзяржаўнага каледжа.

Таксама былі арганізаваны выстаўка “Скарбы Слонімскай зямлі”, дзе прадстаўлена прадукцыя ДП “Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў” і майстроў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, а таксама фотазона “Сваё. Роднае. Сапраўднае” — жадаючыя змаглі зрабіць памятныя фотаздымкі.

Прадоўжылася святочнае мерапрыемства канцэртам “Гучыць гармонь і льецца песня!”. Удзельнікаў прывітала намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч.

«Паважаныя слонімцы, вітаю вас ад імя Слонімскага райвыканкама і Слонімскага раённага Савета дэпутатаў на нашым беларускім свяце. У 2026 годзе па ініцыятыве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь быў запушчаны праект “Кожная пятніца – роднае, сваё!”. Галоўная яго мэта  — прыцягнуць увагу беларусаў да нашага роднага: тавараў, якія вырабляюцца і выпускаюцца на прадпрыемствах нашай краіны. Нашы прадукты маюць вялікі знак якасці, пра гэта ведаюць во многіх краінах свету. Праект створаны яшчэ і для таго, каб мы з вамі больш гаварылі на роднай мове, чыталі беларускія кнігі, слухалі нашу музыку і глядзелі айчынныя фільмы. Наша беларускае — самае лепшае! Са святам!», — падкрэсліла Тэрэса Вацлаваўна Юшкевіч.

Канцэрт быў сатканы з роднай музыкі і песен ў выкананні народнага вакальнага ансамбля “Рябинушка”, Васіліны Мальчуковай і Аляксандры Джумаліевай, Кацярыны Лавы, народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Грымата”, народнага вакальнага ансамбля “Славяначка”,  народнага ансамбля народнай песні «Жывіца», народнага хору ветэранаў “Памяць”, Таццяны Дубровінай, Вольгі Арцукевіч, Мікалая Клімука і народнага ансамбля камернай музыкі “Арфеён”, вакальнай групы ААТ “Слонімскі мясакамбінат”, фальклорнага гурта “Вытокі”, Аляксандра Селіка і Марыі Бакшанскай пры падтрымцы ўзорнай студыі танца “БРАВО” і ўзорнага ансамбля сучаснага танца “Атланта”.

Вельмі прыемна, што на святочным мерапрыемстве гучалі не толькі музыка і песні, якія знаёмы дарослым і дзецям, але і творы, напісаныя нашымі землякамі — Мікалаем Клімуком, Кацярынай Чыгрын, Наталляй Хаўтур і Сяргеем Вырко. Творцы чэрпалі натхненне ў гісторыі і традыцыях роднага краю.

Удзельнікі святочнага мерапрыемства змаглі атрымаць асалоду ад беларускіх традыцыйных рамёстваў, адчуць смак непаўторнай беларускай кухні і паслухаць мілагучную беларускую музыку.

 

 

Поделиться
Перейти к содержимому