Кожны человек мае глыбокую патрэбу ў сувязі са сваімі каранямі і нацыянальнай ідэнтычнасцю. Роднае, нацыянальнае — гэта не проста набор традыцый і звычаяў, гэта частка нашай душы, тое, што надае нам сілы, упэўненасці і адчуванне прыналежнасці да Беларусі.
Менавіта таму ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ЦСАН Слонімскага раёна адчынены сапраўдны творчы куток «Таямніцы беларускай хаткі», які ўвасабляе глыбокі сэнс і багацце беларускай культуры.
Кожны элемент гэтага кутка — ад вышываных ручнікоў да глінянага посуду — нясе ў сабе гісторыю і сэнс.
Гэта магчымасць для наведвальнікаў адкрыць для сябе прыгажосць беларускага народнага мастацтва, зразумець значэнне сімвалаў, якія суправаджалі жыццё нашых продкаў.
Асаблівае месца ў фотазоне займаюць нацыянальныя касцюмы. Яны не проста дэманструюць прыгажосць і разнастайнасць беларускага адзення, але і дазваляюць кожнаму адчуць сябе часткай гісторыі, прымерыць на сябе вобраз продкаў.
Яркія колеры, складаныя ўзоры, вытанчаныя дэталі — ўсё гэта сведчыць пра майстэрства і творчы дух беларускіх майстрых.
Гэты творчы куток стаў сапраўдным цэнтрам прыцягнення. Гэта не толькі магчымасць зрабіць прыгожыя фотаздымкі, але і нагода для размоў, абмену ўражаннямі, адчування еднасці і прыналежнасці да сваёй культуры.

Алена ЛЫНЬКО
