Вучні 5-9 класаў Дзераўноўскай базавай школы пабывалі на экскурсіі ў горадзе Мінску.
Першы прыпынак падарожжа — “Музей торта”. Вучні з цікавасцю праглядзелі “салодкі” відэафільм пра гісторыю ўзнікнення торта. Даведаліся, што торты могуць быць не толькі стравай, а яшчэ і творамі мастацтва. Пабачылі ўнікальныя дэсерты-экспанаты. А ад дэгустацыі атрымалі расчараванне.
Наступны прыпынак — Белтэлерадыёкампанія. Навучэнцы задаліся марай пабываць у студыі, дзе адбываюцца здымкі тэлепраграм. Вельмі хацелася паглядзець, як гэта робяць сапраўдныя майстры сваёй справы: рэжысёры, аператары, вядучыя, гукарэжысёры? Якія камеры? Якое відэа і святло абсталяванне? Мара здзейснілася. Спачатку наведалі музей гісторыі радыё і тэлебачання, дзе даведаліся, што радыё і тэлевяшчанне існуе больш за 60 гадоў. З цікавасцю разглядалі радыё і тэлевезійнае абсталяванне, якое было раней: камеры розных гадоў, першыя дыктафоны, тэлевізар КВЗ. Пасля знаёмства з гісторыяй, пачалося падарожжа па сучасных студыйных павільёнах. Пабывалі ў новенькай навасной студыі 600 метраў, з якой выходзяць у прамы эфір праграмы “Панарама”,”Добрай раніцы, Беларусь”. Вельмі спадабалася відэа і святло абсталяванне. Доўга разглядалі камеры. Пасядзелі ў крэслах вядучых і паспрабавалі чытаць з суфлёра на камеру. А экскурсавод расказала , як рыхтуюцца навіны да чарговага эфіру і пра працу вядучага. Галоўная роля — у вялікай і дружнай каманды, якая сядзіць ў суседнім пакоі і сочыць за тым, каб у час уключыліся мікрафон і камеры, не прапаў тэкст з суфлёра. Насупраць іх мноства манітораў, на якіх бачны кадры з навасцей і ракурсы розных камер. Рэжысёр камандуе, калі запускаць відэа і на якую камеру вядучаму трэба павярнуцца. Пабывалі ў кабінеце, дзе працуе рэжысёр і гукааператар. Рэжысёр — галоўная асоба на здымачнай пляцоўцы. Кіруе працай акцёраў і ўсіх астатніх удзельнікаў здымачнай групы (аператара, гукарэжысёра, мастака-пастаноўшчыка і інш.); а гукааператар працуе з гукам, з запісамі, адсочвае якасныя параметры фанаграмы. Фатаграфаваліся з журналістамі і вядучымі канала. Атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
Ляўшук Т.І., настаўніца беларускай мовы і літаратуры.
Андросава В. І., настаўніца англійскай мовы.