Прыміце сардэчныя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
Мінуў Вялікі пост, час духоўнага і цялеснага ачышчэння, самавыпраўлення і пакаяння. Для многіх гэтыя дні былі адзначаны пошукам сэнсу жыцця, перыядам пазнання і пераадолення, пасля якіх як Божая ласка спускаецца на зямлю светлая урачыстасць — Вялікдзень.
Для сапраўдных хрысціян хараство гэтага свята з’яўляецца кропкай адліку для новых добрых спраў, дапамогі слабым і бяздольным, яднання дзеля міру і згоды ў грамадстве. Сіла пасхальнага прывітання азарае думкі, словы і ўчынкі кожнага з нас, злучаецца з цвёрдай надзеяй на лепшую будучыню.
Няхай велікодная радасць сагравае душу цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, прыносіць ў вашы сем’і паразуменне і шчасце.
Хрыстос уваскрос!
Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В.М.Семяняка

Поделиться