Прыміце шчырыя віншаванні з адным з самых светлых і кранальных дзён — Днём маці!

Мацярынства — гэта найвялікшы з дароў, якім ўзнагароджана жанчына. Але гэта і нястомная праца на працягу ўсяго жыцця: ад бяссонных начэй у маленстве дзіцяці, клопатаў і трывог падчас яго сталення, да надзей і спадзяванняў у перыяд яго станаўлення як чалавека і як грамадзяніна.

Дарагія нашы матулі! Прыміце нізкі паклон за вашу вялікую місію, якая служыць крыніцай жыцця і дабра.

Няхай вас заўсёды акружае паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радуюць поспехамі, унукі дораць цяпло і ўвагу. Здароўя, душэўнага спакою і міру!

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь    В.М.Семяняка

Поделиться
Перейти к содержимому