Прэзентацыя кнігі вядомага беларускага пісьменніка, празаіка, паэта і журналіста Сяргея Чыгрына “Слонімшчына: гістарычныя нататкі” пройдзе у кніжнай краме “Санэт” (г.Слонім) 16 жніўня ў 13 гадзін.

У кнізе аўтар адпраўляе чытача ў падарожжа ў часе. Ён знаёміць з мінулым і сучасным Слоніма і яго ваколіц. Фотаздымкі і малюнкі дазваляюць праўдзіва паказаць тое, што было ўчора і шмат гадоў таму назад. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну Слонімшчыны, чакаюць новыя адкрыцці і сустрэчы.

У прэзентацыі прымуць удзел аўтар кнігі Сяргей Чыгрын, прадстаўнікі райвыканкама, дырэктар выдавецтва “Беларусь” Сяргей Пешын, намеснік дырэктара выдавецтва Марына Ланцэтава, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі і СМІ.

Запрашаем ўсіх чытачоў на сустрэчу з аўтарам.

Поделиться