Супрацоўнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Слонімскі РЦКНТР” прынялі ўдзел у абласным фестывале-святе побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”.
Мерапрыемства адбылося на базе філіяла “Дзітвянскі Дом культуры” ДУ “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” .
Фестываль-свята танцаў “Танцуем па-даўнейшаму” праводзіцца ў мэтах усебаковага садзейнічання працэсу адраджэння, захавання і трансляцыі аўтэнтычнага народнага танцавальнага мастацтва беларусаў.
У рамках абласнога мерапрыемства праходзіў занальны агляд-конкурс рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», працавала выстава-кірмаш вырабаў майстроў народнай творчасці аддзелаў рамёстваў і традыцыйнай культуры раённых цэнтраў культуры і народнай творчасці, раённых цэнтраў рамёстваў.
Слонімская майстрыха Алена Мікалаеўна Міхед правяла майстар-клас па прассаванню саматканага льнянога палатна старадаўнім спосабам.
Важна адзначыць, што ДУК “Слонімскі РЦКНТР” быў узнагароджан Дыпломам за лепшую этнаграфічна-рамесніцкую экспазіцыю.

 

 

Таццяна ДЗЕНІСЮК

Поделиться