У пятнiцу, 13 лютага, у Слонiмскiм раённым цэнтры культуры мастакi творчага аб’яднання «АРТ-Слонiм” зладзiлi адкрыццё выставы «Прастора зiмы».
Удзельнікі выставы: Яўген Іваноў, Тамара Сцяцэнка, Аляксандр Сцяцэнка, Мікола Бушчык, Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Андрэй Сідараў, Віталь Гіль.
На карцінах адлюстраваны зімовыя пейзажы неверагоднай прыгажосці як нашай Слонімшчыны, так і іншых наваколляў.
Як было адзначана на адкрыцці выставы, зімовая тэматыка дае шырокія магчымасці для палёту фантазіі і мастацкай творчасці. Галоўнае – гэта натхненне і жаданне. Наведаць выставу і акунуцца ў зімовую атмасферу, прачуць тонкія ноткі незвычайнай чароўнасці гэтай пары года і захапіцца талентам нашых мастакоў можа кожны жадаючы. Выстава будзе радаваць прыхільнікаў выяўленчага мастацтва на працягу лютага і сакавіка.

Таццяна ДЗЕНІСЮК
