4 сакавіка 2021 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Парэцкая базавая школа Слонімскага раёна” адбылася сустрэча пакаленняў. Да вучняў завітаў Іван Паўлавіч Вадэйка, які з чэрвеня 1962 па люты 1970 года з’яўляўся дырэктарам Парэцкай васьмігадовай (у той час) школы.
За круглым сталом Іван Паўлавіч падзяліўся ўспамінамі пра сваю работу ў школе, цікавымі звесткамі з гісторыі стварэння школы. У ходзе сустрэчы вучні атрымалі адказы на пытанні, звязаныя з педагагічнай і кіраўніцкай дзейнасцю Івана Паўлавіча, яго адносінамі да сучаснага выхавання моладзі.
Дзецям вельмі цікава было даведацца, што былы дырэктар, знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае займацца грамадскай дзейнасцю — аднаўленнем канала Агінскага.
На працягу мерапрыемства царыла цёплая і жывая атмасфера. Іван Паўлавіч падзякаваў за цёплую сустрэчу і пажадаў поспеху ў пошуку сапраўднага шчасця і любові, якія, на яго думку, з’яўляюцца самымі галоўнымі каштоўнасцямі ў жыцці.
Гэтая падзея стала яскравым момантам і ўвайшла ў летапіс Парэцкай базавай школы.
Н.Г.Жураўлевіч
Настаўнік, які выконвае функцыі класнага кіраўніка 9 класа