Да пачатку навучальнага года цэнтральная дарожка, якая вядзе ў сярэднюю школу № 2г. Слоніма, зазіхацела дзіўнымі фарбамі. Заходзячы на школьны двор, трапляеш на “смайлікаў” і разнастайных прыгалак і скакалак! На асфальтавай дарожцы намалявалі цэлы сюжэт прыгалак (класікаў). Можна паскакаць на адной і дзвух нагах, прайсці па дарожцы змейкай. Гэта падштурхоўвае дзяцей і дарослых рабіць тыя ці іншыя дзеянні.

Творчае рашэнне дарожак было задумана для таго, каб усе, хто заходзіць да нас на тэрыторыю школы, адчувалі радасць і станоўчыя эмоцыі. А самае галоўнае – актыўна рухаліся.

Працуючы ў школе настаўнікам больш за 30 гадоў і актывізуючы пошук падыходаў да аздараўлення, выхавання і развіцця навучэнцаў сродкамі фізічнай культуры, якія маглі б як павышаць фізічную падрыхтаванасць вучняў, так і развіваць іх разумовыя і пазнавальныя здольнасці, зрабіла выснову, што існуе вельмі шмат цікавых традыцыйных і мега папулярных гульняў, якія прайшлі праверку часам. Звярнула увагу на тое, што сёння з асфальту амаль зніклі класікі.

Нарадзілася ідэя. Пад знакам Года малой радзімы аднавіць тую нітачку пераемнасці і даць забытым гульням другое жыццё, навучыць нашых дзяцей гуляць і арганізоўваць гульні на школьным двары пад дэвізам «Збірайся народ, хто ў двор гуляць ідзе!».

Яшчэ тым летам успомнілі дваровыя гульні з дзяцінства бацькоў, бабуль і дзядуляў і на асфальце школьнага двара і ў калідорах школы намалявалі класікі, лабірынт, крыжыкі-нулікі, дартс, бегавую лесвіцу, квадраты для скрыжаваных скачкоў, твістэр, гульнявое поле настольных гульняў.

Гульні на асфальце шматфункцыянальныя і варыятыўныя.

Выкарыстоўваючы адзін малюнак, можна арганізаваць некалькі гульняў для дзяцей рознага ўзросту і рознай фізічнай падрыхтаванасці.

Гульні з выкарыстаннем на асфальце не патрабуюць спецыяльнага абсталявання і дадатковага месца для правядзення. Іх лёгка арганізаваць ўсюды, дзе ёсць асфальт: дарожкі вакол школы, пляцоўкі перад будынкам. Колькасць удзельнікаў не абмежавана: правілы прадугледжваюць адначасовы удзел у гульні ўсіх дзяцей.

Гульні на асфальце з’яўляюцца добрым дадаткам да традыцыйнай фізічнай культуры, робячы працэс штодзённых заняткаў больш эмацыянальным і разнастайным. Дапамогуць цікава і эфектыўна арганізаваць вольны час дзяцей на перапынках паміж урокамі, у групе прадоўжанага дня, пасля ўрокаў.

Ідэю “Выходзь гуляць у двор подтрымала дырэктар нашай школы школы Людміла Мікалаеўна Лапацей. Людміла Мікалаеўна

прапанавала намаляваць падобныя гульні і на калідорах школы. На працягу навучальнага года нашы дзеці з вялікім жаданнем выбягалі на школьны двор гуляць. Паскакаць і пабегаць па рознакаляровым лініях любяць дзеці розных узростаў. Калі на вуліцы ідзе дождж, рознакаляровыя клеткі вабілі і запрашалі паскакаць на адной і на двух нагах і ў калідорах школы.

Пасродкам забытых гульняў двара дзеці развівалі свае фізічныя якасці, сілу волі, творчыя здольнасці, уменне працаваць у камандзе, умацоўвалі сваё здароўе, а таксама цікавасць да заняткаў фізічнымі практыкаваннямі, любові ды роднага краю, выхаванне пачуцця справядлівасці.

Такім чынам, далучэнне дзяцей да забытых гульняў нашага двара створаць патрэбу ў здаровым актыўным вобразе жыцця на ўсе наступныя гады.

Калі вы хочаце зрабіць жыццё сваіх дзяцей яшчэ больш яркім, цікавым і займальным, адарваць дзяцей ад кампутараў і планшэтаў і разнастаіць іх гульню – узбройцеся рознакаляровай фарбай, валікам і пэндзлікамі і ператворыце сумны асфальт у вясёлую гульнявую пляцоўку. Прыдумайце і намалюйце гульню на асфальце.



Тамара КРАМНІК, настаўніца фізічнай культуры і здароўя сярэдняй школы № 2 г. Слоніма

Поделиться