Ужо другі год свята пад назвай “Добры дзень, суседзі” яднае жыхароў аграгарадкоў Азярніца і Драпава сваім размахам, шчырасцю ды дабразычлівасцю. 1 ліпеня, не гледзячы на пахмурнае надвор’е, вяскоўцы сабраліся на шырокім полі стадыёна ў Азярніцы, каб сябе паказаць і на суседзяў з аграгарадка Сялявічы паглядзець.

На свята завіталі начальнік аддзела культуры Слонімскага райвыканкама Г.В. Данільчык, старшыня Азярніцкага сельвыканкама Г.І. Пяцько, дырэктар КСУП “Драпава” Ю.І. Янушэвіч і яго намеснік В.Э. Сітнік, дырэктар КСУП імя Дзяржынскага А.К. Шэйко і намеснік дырэктара РМЦ В.В. Іванова.
З вялікай павагай шаноўным гасцям былі ўручаны святочныя караваі.
Цікавую і яскравую канцертную праграму прадоўжылі самадзейныя артысты з аграгарадка Сялявічы, якія шмат песен прысвяцілі добрым суседзям.
На свята завіталі і іншыя госці – артысты з горада Масты.
Пасля канцэрта мастаўчан прайшоў агляд гаспадарскіх падворкаў.
На полі стадыёна адбыўся футбольны матч паміж камандамі аграгарадкоў Сялявічы і Азярніца.
Напрыканцы сустрэчы, гаспадары шчыра падзякавалі ўсім гасцям і аднавяскоўцам, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве, тым, хто дапамог, каб свята было цікавым і змястоўным.

 


Ігар ПРАКОФ’ЕЎ.

Поделиться