У аграгарадку Дзітва Лідскага раёна адбыўся абласны фестываль-свята побытавых танцаў «Танцуем па-даўнейшаму».

Мерапрыемства сабрала лепшых аматараў фальклору, каб паказаць: народны танец – гэта стыльна, драйвова і жвава. У маштабным танцавальным батле сышліся пары з усёй Гродзеншчыны. Удзельнікі  ў чатырох узроставых катэгорыях (ад 7 да 50+ гадоў) дэманстравалі аўтэнтычныя мясцовыя традыцыі і незвычайную энергетыку.

Слонімшчыну прадставілі юныя выхаванцы Сянькоўшчынскага цэнтра культуры. Нашы землякі вярнуліся дадому з высокімі ўзнагародамі.
Іван і Марыя Чэкан атрымалі Дыплом Лаўрэата І ступені (катэгорыя Б – 11-17 гадоў), а Яўген і Дзіяна Сідлецкія Дыпломам Лаўрэата ІІІ ступені (катэгорыя Б – 11-17 гадоў).

Віншуем нашых пераможцаў і іх кіраўнікоў.
Таццяна ДЗЕНІСЮК

Поделиться
Перейти к содержимому