Кожны год ў спартыўнай зале Сянькоўшчынскай сярэдняй школы напярэдадні Дня абаронцы Айчыны збіраюцца две каманды: наша і Парэцкай БШ, каб памерацца ў спрытнасці, лоўкасці, меткасці… Традыцыйна ўдзел у спаборніцтвах прымаюць ваеннаслужачыя в/ч 33933 на чале з намеснікам камандзіра роты па ідэалагічнай рабоце Казаковым А.С.

У суботу 22 лютага тут было “горача”. Наперад выходзіла то адна, то другая каманда. Кожны натупны этап мог стаць рашаючым. Але як вынік – “нічыя” паказала, што галоўнае – гэта сяброўства і добрае супрацоўніцтва!

А на пытанне трэццякласніцы “А так заўсёды будзе?” хочацца адказаць: “Канешне!”

Са святам вас, хлопчыкі, юнакі, мужчыны!

 

Поделиться
Перейти к содержимому