Майстры народных мастацкіх рамёстваў Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК «Слонімскі раённы цэнтр культуры» — Іна Пацынка і Ірына Герасімчык — прынялі ўдзел у адкрытым конкурсе-выставе «Лялька Дубравушка», які прайшоў у рамках XXXII Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна».

Фестываль адбыўся  на Віцебшчыне.

Па выніках конкурсу Іна Пацынка ўзнагароджана дыпломам І ступені ў намінацыі «Рэгіянальна-этнаграфічны вобраз».

На конкурс яна прадставіла ляльку «Жанчына Панямоння», якая адлюстроўвае жаночы святочны сельскі касцюм канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя.
Ірына Герасімчык прадставіла ляльку «Грызельда Сапега», створаную паводле іспанскай моды першай паловы XVII стагоддзя.

 

Поделиться
Перейти к содержимому