19 лютага ў Цэнтры культуры і адпачынку адбылося ўрачыстае мерапрыемства, дзе былі падведзены вынікі работы ва ўсіх сферах дзейнасці Слонімскага раёна за 2020 год.

У фае ўстановы культуры была арганізавана выстава, экспазіцыі якой адлюстроўвалі галоўныя дасягненні слонімцаў, расказвалі аб напрамках, па якіх развіваюцца прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, установы культуры, адукацыі і інш.

Прысутных вітаў старшыня райвыканкама Генадзь Баляслававіч Хоміч. У сваім выступленні ён адзначыў, што мінулы год быў няпростым, але прадуманыя ўзважаныя рашэнні, як у эканамічнай, так і ў бюджэтнай палітыцы, дазволілі без затрымак выплачваць заработную плату, падтрымліваць сацыяльную сферу раёна, выконваць сацыяльныя абавязкі перад насельніцтвам.

Работа органаў улады ў 2020 годзе была накіравана на прыняцце неабходных мер па павелічэнню збора даходаў, эфектыўнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў, аптымізацыю структуры расходаў. У выніку ў параўнанні з 2019 годам было дасягнута павелічэнне даходнай часткі кансалідаванага бюджэту на 7,3 млн. руб, у тым ліку ўласныя даходы склалі больш за 52%, – сказаў кіраўнік раёна”.

Генадь Баляслававіч  агучыў асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, падробна спыніўся на дзейнасці прамысловых прадпрыемстваў і выніках работы ў галіне сельскай гаспадаркі:

У сацыяльна-эканамічным развіцці раёна вялікая роля належыць прамысловым прадпрыемствам, якія ажыццяўляюць экспартна-, імпартныя аперацыі з 42 краінамі, пры гэтым прадукцыя была экспартавана ў  28 краін свету. Па выніках года дзесяццю прадпрыемствамі дасягнуты рост аб’ёмаў вытворчасці.

Для аграрнага сектара раёна мінулы год быў выніковым па многім паказчыкам. І гэты факт не можа не радаваць. Павялічаны паказчыкі па вытворчасці прадукцыі жывелагадоўлі і амаль усе – у раслінаводстве.  

У мінулым годзе  на 16,8 % павялічылася вытворчасць малака, на 18,3 % вырошчванне буйнай рагатай жывёлы, на 17,1 % вытворчасть зернавых культур”.

Старшыня райвыканкама ў выступленні яскрава праілюстраваў, што кожная сфера – эканоміка, сельская гаспадарка, будаўніцтва, адукацыя, ахова здароўя і г.д. – развіваецца і мае дасягненні, якімі можна ганарыцца. Генадь Баляслававіч выказаў падзяку ўсім працаўнікам Слонімшчыны і пажадаў новых поспехаў.

Асабліва прыемнай часткай мерапрыемства стала ўшанаванне пераможцаў  раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у працы і сацыяльна-культурным развіцці ў 2020 годзе.

Па выніках спаборніцтва лепшымі з лепшых сталі:

сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў прамысловасці – працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі мясакамбінат”; працоўны калектыў Гродзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Слонімская друкарня”;

сярод працоўных калектываў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і лесагаспадарчых устаноў –  працоўны калектыў Слонімскага раённага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства “Пераможац”;

сярод працоўных калектываў будаўнічага комплексу, мелiярацыйных сiстэм i жыллёва-камунальнай гаспадаркі – працоўны калектыў адкрытага акцыянернага таварыства  “Слонімскі водаканал”;

сярод працоўных калектываў абслугоўваючага сектара эканомікі – працоўны калектыў Слонімскага гандлёвага адкрытага акцыянернага таварыства “Світанак”.

сярод устаноў сацыяльнай сферы пераможцамі прызнаны: Партызанаўскі фельчарска-акушэрскі пункт установы аховы здароўя “Слонімская цэнтральная раённая бальніца” (ахова здароўя); дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 3 г. Слоніма” (адукацыя); дзяржаўная ўстанова адукацыі “Жыровіцкая дзіцячая школа мастацтваў” (культура).

сярод сельсаветаў лепшым названы Азярніцкі сельсавет.

 

Вызначаны пераможцы сярод працоўных калектываў вытворчых падраздзяленняў.

Сярод вытворчых участкаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў – працоўны калектыў вытворчай брыгады ў раслінаводстве № 1 камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Імя Суворава”;

Сярод малочнатаварных фермаў – працоўны калектыў малочнатаварнай фермы “Паўлава”  сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства «АграПаўлава»;

Сярод фермаў, комплексаў па вытворчасці ялавічыны –  працоўны калектыў комплекса “Усход” адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”;

Сярод будаўнічых брыгад – працоўны калектыў будаўнічай брыгады філіяла “Дарожна-будаўнiчае ўпраўленне № 65” адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнiчы трэст № 6”;

Сярод прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання – працоўны калектыў магазіна “Родны кут” аграгарадка Дзераўная  Слонімскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

Сярод вытворчых падраздзяленняў Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі і адкрытага акцыянернага таварыства «Слонімскі водаканал» – працоўны калектыў прадпрыемства ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Сярод прадпрыемстваў малога бізнесу пераможцам спаборніцтваў стала таварыства з абмежаванай адказнасцю “ДЭКСЭН”.

Вызначаны пераможцы сярод працаўнікоў раёна за званне “Лепшы па прафесіі”:

сярод кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання:

Сіняк Алена Міхайлаўна, дырэктар Слонімскага гандлёвага адкрытага акцыянернага таварыства “Світанак”;

Пяцько Ганна Іосіфаўна, старшыня Азярніцкага сельскага выканаўчага камітэта;

сярод спецыялістаў сельскай гаспадаркі – Хасанава Іна Мікалаеўна, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Драпава”;

сярод механізатараў сельскай гаспадаркі – Калодка Уладзімір Уладзіміравіч, трактарыст-машыніст камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Дружба-Агра”;

сярод аператараў машыннага даення кароў – Галабурда Алена Мікалаеўна, аператар машыннага даення сельскагаспадарчага ўнiтарнага прадпрыемства «АграПаўлава»;

сярод аператараў па дарошчванні буйной рагатай жывёлы – Шацінская Вольга Міхайлаўна, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”;

сярод аператараў па адкорму буйной рагатай жывёлы – Шапавалаў Анатолій Сяргеевіч, жывёлавод адкрытага акцыянернага таварыства “Сянькоўшчына”;

сярод аператараў па догляду свіней – Ляшэвіч  Юрый Мікалаевіч, заатэхнік філіяла замежнага таварыства з абмежаванай адказнасцю “Белдан”;

сярод работнікаў птушкагадоўчай гаспадаркі – Скок Валянціна Аляксееўна, аператар птушкафабрык і механізаваных ферм аддзялення “Слонім” філіяла “Скідзельская птушкафабрыка” адкрытага акцыянернага таварыства “Агракамбінат “Скідзельскі”;

сярод работнікаў прадпрыемстваў сувязі – Ламан Мікалай Арсеньевіч, інжынер лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белтэлеком”;

сярод работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі:

Бялоцкая Таццяна Анатольеўна, майстр дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Слонімскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Жабрун Уладзімір Міхайлавіч, слесар-рамонтнік адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі водаканал”;

сярод работнікаў прадпрыемстваў электра-, энерга-, газазабеспячэння – Вісаітаў Сяргей Сельмурзаевіч, слесар па абслугоўванню і рамонту газавыкарыстоўваючага абсталявання філіяла “Слонімскае вытворчае ўпраўленне” вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблгаз”;

сярод работнікаў прадпрыемстваў, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку – Янушка Алег Ігаравіч, ветэрынарны ўрач-артапед дзяржаўнай установы “Слонімская раённая ветэрынарная станцыя”;

сярод вадзіцеляў аўтатранспартных прадпрыемстваў – Беладзед Віктар Іванавіч, вадзіцель аўтамабіля філіяла “Аўтобусны парк № 3 г. Слонім” адкрытага акцыянернага таварыства “Гроднааблаўтатранс”;

сярод будаўнікоў – Бяляўскі Дзмітрый Мікалаевіч, машыніст катка самаходнага філіяла “Дарожна-будаўнiчае ўпраўленне № 65” адкрытага акцыянернага таварыства “Дарожна-будаўнiчы трэст № 6”;

сярод работнікаў прадпрыемстваў гандлю – Лойка Алена Аляксандраўна, начальнік гандлёвага аддзела Слонімскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства;

сярод работнікаў прамысловых прадпрыемстваў:

Ціханава Раіса Паўлаўна, машыніст рэзальных машын Гродзенскага абласнога ўнітарнага паліграфічнага прадпрыемства “Слонімская друкарня”;

Каліноўская Наталія Уладзіміраўна, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі мясакамбінат”;

Гаўрыльчык Іван Уладзіміравіч, паяльшчык цэха вытворчасці кардона адкрытага акцыянернага таварыства “Слонімскі кардонна-папяровы завод “Альбярцін”;

Хвяскевіч Андрэй Антонавіч, столяр зборачнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства “Слонiммэбля”;

сярод служачых праваахоўных органаў – Палхоўскі Аляксандр Лявонцьевіч, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню аддзела ўнутраных спраў Слонімскага раённага выканаўчага камітэта;

сярод служачых раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і Узброеных Сіл – Рашчынскі Мікалай Анатольевіч, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце – начальнік аддзялення ідэалагічнай работы 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады;

сярод работнікаў сферы адукацыі – Логвінава Ірына Фёдараўна, метадыст дзяржаўнай установы адукацыі “Слонімскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”;

сярод работнікаў медыцынскіх устаноў – Антончык Святлана Іосіфаўна, урач агульнай практыкі (загадчык) Сянькоўшчынскай амбулаторыі ўстановы аховы здароўя “Слонімская цэнтральная раённая бальніца”;

сярод работнікаў сферы культуры – Наваленка Аляксандр Вітальевіч, кіраўнік народнага вакальнага ансамбля “Рябинушка” дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”;

сярод работнікаў сістэмы сацыяльнай абароны насельніцтва – Санюта Алена Міхайлаўна, сацыяльнагы работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна”;

сярод спартсменаў, спартыўных трэнераў – Дзямідзік Сяргей Іосіфавіч, дырэктар дзяржаўнай установы “Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 3 г. Слоніма”.

Пераможцы спаборніцтва занесены на раённую Дошку гонару.

Вольга КУР’ЯН, Таццяна ДЗЯНІСЮК.

 

 

Поделиться