21 лістапада ў Слонімскай раённай бібліятэке імя Я. Коласа прайшлі традыцыйныя “Коласаўскія чытанні”.

Беларуская зямля ўзрасціла выдатнага класіка сусветнай і беларускай літаратуры, народнага паэта Беларусі – Якуба Коласа. 3 лістапада нарадзіўся Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. Сваім унікальным, блізкім да сэрца кожнага беларуса талентам, паэт раскрыў бязмежныя магчымасці роднай мовы, вызначыў ключавыя напрамкі развіцця беларускай літаратуры і ўзвысіў яе да ўзроўню вядучых сусветных літаратур.

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнулася дырэктар ДУК “Слонімская раённай бібліятэка імя Я. Коласа” Тамара Батыраўна Гайдук. Яна адзначыла, што імя Якуба Коласа, якое носіць Слонімская бібліятэка, гэта вялікі гонар і адказнасць. Калектыў бібліятэкі ўсё робіць для таго, каб быць вартым гэтага імя.
На мерапрыемстве выступілі вучні Сянькоўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў і сярэдняй школы № 8.

Чытанні праходзілі ў анлайн фармаце. Удзельнікаў мерапрыемства з Мінску павіншавала праўнучка Якуба Коласа — Васіліна Валер’еўна Міцкевіч – галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа.
Яна расказала, што сёлета адзначаецца 100 год з дня першай публікацыі паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”. Гэты твор займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры, адлюстроўваючы багацце народнай культуры і традыцый.


Сваімі ўражаннямі аб творчай дзейнасці Я. Коласа падзяліліся слонімскія паэты і літаратары.
Напрыканцы сустрэчы прысутныя здейснілі падарожжа ў музей беларускай кнігі раённай бібліятэкі.
Ігар ПРАКОФ’ЕЎ.

Поделиться
Перейти к содержимому