Напярэдадні святкавання 80-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Слонімскім раенным цэнтры культуры адбылося адкрыцце выставы творчага аб’яднання «АРТ Слонім».
На выставе пад назвай «Адкрытыя сэрцы», якая прысвечана юбілейнай даце і памяці тых, хто ахвяраваў сабой дзеля будучыні, прадстаўлены работы таленавітых мастакоў: Андрэя Сідарава, Тамары і Аляксандра Сцяцэнка, Яўгена Іванова, Уладзіміра Кулеша, Наталлі Валюкевіч, Васіля Грыневіча, Алега Іванова, Міколы Бушчыка.
Экспануюцца як пейзажы, так і нацюрморты. Наведаць выставу можа любы жадаючы на працягу дзвух месяцаў.

Таццяна ДЕНІСЮК

Поделиться
Перейти к содержимому