У нядзелю, 4 красавіка, каталіцкія вернікі ва ўсім свеце святкуюць Вялікдзень.
Cёння днём у слонімскім касцёле святога Андрэя вернікі асвяцілі пакармы на стол — фарбаваныя яйкi, булкi, каўбасу i iншыя прадукты харчавання.

Вечарам яны збяруцца на Пасхальную Вігілію.

Падчас святочнага набажэнства ад вялікага вогнішча святар запальвае вялікую свечку і заносіць Свет Божы ў храм. Адтуль святло гэтай свечкі вернікі разносяць да сябе ў дамы, запальваючы свае свечкі ў храме.

Таццяна ДЗЕНІСЮК

Поделиться
Перейти к содержимому