5 лютага ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея адбылася прэзентацыя выставы работ слонімскіх мастакоў пад назвай “Мая любая, родная слонімская зямля”. Яна прымеркавана да 85-годдзя ўтварэння нашага раёна.
На выставе экспануюцца каля двадцаці работ мастакоў, якія прадстаўляюць творчае аб’яднанне “Арт-Слонім”. Мастакі з вялікай любоўю да роднага краю намалявалі фрагменты розных куткоў нашага горада і раёна.
Першыя наведвальнікі з вялікім задавальненнем натхняліся і любаваліся мастацтвам.
Адзначым, што наведаць выставу і пагрузіцца ў свет мастацтва можна на працягу месяца.
Таццяна ДЗЕНІСЮК