14 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “ Слонімскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” стартаваў Тыдзень бацькоўскай любові. Ён пачаўся з сямейнай гасцінай “Мама. Матуля. Маці”, якая прысвячалася Дню маці і Пакрову Прысвятой Багародзіцы. На свяце прысутнічаў святар пратаіерэй Вадзім Пятліцкі.

Усе дзеці старанна рыхтаваліся, каб парадаваць сваіх любімых мам. Яны выконвалі песні, танцы і вершы на роднай беларускай мове, у якіх адлюстравалі любоў і ўдзячнасць матулям.
Свята было напоўнена асаблівай атмасферай цеплыні і павагі. Дзеці і іх бацькі актыўна прынялі ўдзел у выставах «Падарункі восені» і «Восеньскі вернісаж».

Ігар ПРАКОФ’ЕЎ.

Поделиться
Перейти к содержимому