У сераду, 20 лютага, у Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбылася сустрэча, якая была прысвечана Дню роднай мовы. Вядучыя ўзгадалі гісторыю яго ўзнікнення і паведамілі, што ў свеце каля шасці тысяч моў.


— Жыве мова, жыве народ, жыве памяць продкаў, — з такіх слоў пачалася сустрэча.
На свята завіталі навучэнцы Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа, а таксама слонімская паэтка Марыя Дмухоўская і ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса — Надзея Салейка, Тамара Пяцеліна, Мікалай Емельянчук.
Падчас сустрэчы гучалі вершы і песні на роднай мове, навучэнцы чыталі вершы Пімена Панчанкі Ніла Гілевіча, Уладзіміра Дубоўкі, Алеся Гаруна.

                   
Таццяна Дзенісюк

Поделиться