Майстры аддзела рамёстваў расказалі студэнтам Слонімскага дзяржаўнага каледжа пра беларускую культуру.

На традыцыйным мерапрыемстве «Часоў злучная ніць» спецыялісты пазнаёмілі моладзь з элементамі нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія бытуюць на тэрыторыі Слонімскага раёна, паведамілі пра беларускія святы і абрады.

Навучэнцы з зацікаўленасцю разглядалі калекцыі творчых работ і з ахвотаю прымалі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, аплікацыі саломкай, карункапляценні, вырабе абярэгавай лялькі, роспісе па шкле, мастацкай кераміцы.

 

Поделиться
Перейти к содержимому