Цікава і займальна праходзіць дэкада беларускай мовы і літаратуры, мастацтва і культуры ў ДУА “Касцянёўская базавая школа Слонімскага раёна”. Гэта непаўторнае падарожжа па загадкавай кнізе “Зямля маіх продкаў”, дзе асобныя старонкі прысвечаны гісторыі роднай зямлі, традыцыям і абрадам беларускага народа, мілагучнай матчынай мове, жыццю і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2021 года. Разнастайныя па форме і зместу конкурсы, інтэрактыўныя віктарыны і інтэлектуальныя мерапрыемствы дазволілі кожнаму вучню знайсці занятак па сэрцы.

Інтэлектуальная гульня “Роднай мовы залацінкі”, тур­нір знаўцаў “З роднай моваю на “ты”, конкурсная праграма “Ведай і любі мову родную!”, віртуальнае падарожжа “Вя­домыя мастакі беларускай зямлі” прайшлі пры высокай ак­тыўнасці ўдзельнікаў. Навучэнцы праявілі сябе творча: чы­талі вершаваныя творы на роднай мове, складалі рассы­паныя прыказкі, узнаўлялі значэнне фразеалагізмаў, раз­гадвалі асацыятыўныя крыжаванкі, узгадвалі гістарычныя каштоўнасці роднай краіны, праз малюнкі і ўласныя вершы выказалі пачуцці любові і гонару за свой народ і яго бага­тую спадчыну, родную мову.

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420Наталля КУЛЯШОВА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Поделиться
Перейти к содержимому