У выставачнай зале “Ад мінулага да сучаснага” Слонімскага аддзела рамёстваў адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Велікодныя цуды”, у якой прадстаўлены творчыя работы майстроў Слонімшчыны.

Хутка Вялікдзень, таму самы час акунуцца ў перадсвяточную атмасферу.

Тэматычныя работы, якія зроблены ў традыцыйных і сучасных тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, уразілі і малодшую і сталую аудыторыю.

Вялікую зацікаўленасць выклікала ўнікальная калекцыя разьбяных яек творчай сям’і Петраневіч. Дзеці з ахвотай назіралі за працэсам стварэння узораў на шкарлупіне падчас майстар-класа ад Мікалая Аляксеевіча.

Цудоўныя работы натхнілі юных наведвальнікаў на заняткі творчасцю.

Запрашаем усіх на выставу.

Поделиться
Перейти к содержимому