22 мая ў рамках рэспубліканска праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё!» у гімназіі № 1 імя Ф.М. Сінічкіна адбылося свята «Бабулін куфэрак. Беларускі ручнік — повязь часоў».

Вучні пачатковых класаў пазнаёміліся з гісторыяй, прызначэннем і таямніцамі беларускага ручніка і арнамента. «Бабулін куфэрак» быў насычаны вясёлымі народнымі гульнямі, цікавымі заданнямі і ўсе яны — на роднай беларускай мове.

І.У. Слаута, класны кіраўнік 3 «А» класа

Поделиться
Перейти к содержимому