У наш час вельмі важна прывіваць дзіцяці духоўна-маральныя якасці, выхоўваць патрыятызм і любоў да Радзімы і беларускай культуры.
Чалавек з дзяцінства павінен ведаць гісторыю сваёй Айчыны і яе традыцыіі, святы, якія мы ўсе разам адзначаем. Адзін з іх – Вялікдзень. Гэта светлая ўрачыстасць прыходзіць да нас кожны год вясной. Дзеці ў гэтыя дні з задавальненнем дапамагаюць маме ўпрыгожваць белай глазурай і каляровым цукрам вялікодныя кулічы, фарбаваць яйкі і ляпіць на іх прыгожыя наклейкі.
Адчуць атмасферу светлага і радаснага свята дапамагаюць дзецям і выхавацелі беларускамоўнай группы дзіцячага садка № 14 г.Слоніма Н.П.Бенюш і А.М.Жамойдзік. Яны разам дзецьмі з асаблівым трапятаннем і любоўю рыхтаваліся да свята.

Дзеці з вялікім жаданнем уключыліся ў творчы працэс, з радасцю і настроем развучвалі вершы, танцы, народныя гульні. З руплівым стараннем дзеці распісвалі яйкі, стваралі падарункі для блізкіх у выглядзе прывабных, цікавых вырабаў, з дапамогай пластыліну адлюстроўвалі галінкі вярбы.
У дзяцей атрымаліся выдатныя тварэнні, таму што гэта яны рабілі з добрым сэрцам і вялікай любоўю да Радзімы і родных людей.

Ніна Паўлаўна Бенюш, выхавацель дашкольнай адукацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад № 14 г.Слоніма”

Поделиться