У рамках Тыдня традыцыйнай культуры «Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам» майстры аддзела рамёстваў правялі ТРАДЫЦЫЙНЫ КАЛЕЙДАСКОП «Часоў злучная ніць» для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера «Сузор’е» Сярэдняй школы №10 імя В.І. Пелініцына.
Дзеці змаглі дакрануцца да багатай культурнай спадчыны нашых продкаў. Яны ўбачылі калекцыі творчых вырабаў майстроў.
З захапленнем прымалі ўдзел у майстар-класах па вышыўцы, ткацтве пояса, дэкаратыўным роспісе, карункапляценні, мастацкай кераміцы.
Таксама змаглі змястоўна даведацца пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны Гродзенскай вобласці: «Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення» і «Беларускае мастацтва выцінанкі».
Анастасія Зелянко прадэманстравала майстар-клас па аплікацыі саломкай, а Людміла Руткоўская — па выцінанцы.

Поделиться
Перейти к содержимому