У выставачнай зале «Ад мінулага да сучаснага» адбылося адкрыццё персанальнай выстаўкі Тамары Сцяцэнка «Творчасць пранесеная праз усё жыццё».
Тамара Якаўлеўна — душэўны, адкрыты да людзей чалавек, яна прысвяціў ўсё сваё жыццё творчасці. Яе талент — знаходзіць і заўважаць у навакольным асяроддзі прыгожае.  Тамара Якаўлеўна ўмее тонка, з цеплынёй і любоўю адлюстроўваць гэтую прыгажосць на жывапісных палотнах.
Другім творчым накірункам майстра з’яўляецца ткацтва габеленаў, у якіх увасабляецца прыгажосць роднага краю і адчуваецца цеплыня рук таленавітай Тамары Якаўлеўны.

Запрашаем наведаць выстаўку, якая працягнецца па 23 чэрвеня 2025 года!

Падрыхтавала Алена ЛЫНЬКО

Поделиться
Перейти к содержимому