МАЙ 8, 2024 Напярэдадні святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у сярэдняй школе № 5 прайшоў адкрыты ўрок памяці, удзел у якім прыняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Міхайлавіч Семяняка.

Вучні розных класаў школы падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне, падчас якога ўспомнілі пра жахі мінулай вайны: колькі жыццяў мірнага насельніцтва нашай краіны абарвалі захопнікі, колькі знішчылі вёсак, з якой мужнасцю савецкі народ абараняў сваю Радзіму, праз якія выпрабаванні была здабыта Вялікая Перамога.

Напрыканцы мерапрыемства Вялянцін Міхайлавіч звярнуўся да школьнікаў з наказам помніць пра мужнасць, гераізм і волю нашага народа да свабоды і незалежнасці, мірнага жыцця, стваральнай працы і светлай будучыні для нашых нашчадкаў. Вучні таксама змаглі задаць парламентарыю хвалюючыя іх пытанні, на якія Валянцін Міхайлавіч з задавальненнем адказаў. Ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам Вялікай Перамогі і пажадаў, каб усе мары падлеткаў здзейсніліся.

Алена ЛЫНЬКО

Поделиться