У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры 23 мая прайшла раённая школа вучобы «Багацце беларускага народнага тэкстыля. Ткацтва на кроснах, ткацтва паясоў і габеленаў». Удзел у сустрэчы прынялі і спецяліст Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці — Народны майстр Беларусі па ткацтве Валянціна Сільвановіч.

Валянціна Генрыкаўна расказала пра ўнікальныя традыцыі белаўзорыстага ткацтва Панямоння і правяла практычны занятак па бранаму ткацтву.
З дакладам аб адраджэнні і развіцці ткацтва на Слонімшчыне выступіла загадчык аддзела Анастасія Зелянко.
Алена Міхед — майстар аддзела рамёстваў, народны майстар па вышыўцы — прадэманстравала на кроснах тэхналогію саржавага перапляцення, а майстар аддзела Вера Дзевятчанка правяла майстар-клас па ткацтве пояса на раме і на лентаткацкім станку.
Усе прысутныя мелі магчымасць паспрабаваць сябе ў прапанаваных тэхніках і былі запрошаны да майстроў для дасканалага авалодвання рамяством.

Служба інфармацыі «СВ»

Поделиться
Перейти к содержимому