У нядзелю 19 чэрвеня 2022 года ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 4” для прышкольнага лагера “ Кадет” ДУА “Сярэдняя школа № 9 г. Слоніма.” была праведзена інтэрактыўная гульня “Янка Купала: вядомы і невядомы” да 140-годдзя з дня нараджэння . Бібліятэкар Калюта Алена Іванаўна пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй пісьменніка, з яе асноўнымі датамі і падзеямі. Дзеці даведаліся пра незвычайнага Купалу. Аўтар многа падарожнічаў, быў у розных краінах, адкуль прывозіў маленькія каменьчыкі (напамін пра мора). Вельмі зацікавіў той факт, што аўтар любіў модна і прыгожа адзявацца. Па заканчэнню мерапрыемства дзеці былі задаволены і паабяцалі наведваць бібілятэку часцей.

Поделиться